Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“ДЗЕНЬ НЕПАСТАЎЛЕНЫХ ПОМНІКАЎ” У ВІЦЕБСКУ


Браніслава Станкевіч, Віцебск

На незвычайную экскурсію сабралася каля сотні школьнікаў, сяброў Маладога Фронту ды моладзевага аб’яднаньня “Сёмая грань”. Некаторыя прыйшлі з кветкамі ды сьвечкамі.

Экскурсанты наведалі месца забойства ўніяцкага архіяпіскапа Язафата Кунцэвіча, гарадзкі сад, пасаджаны невядомай віцебскай настаўніцай, месцы расстрэлаў царскіх афіцэраў у 1917 годзе і вязьняў канцэнтрацыйнага лягеру ў 1944-м, а таксама іншыя памятныя мясьціны, дагэтуль мала вядомыя шырокаму колу віцяблянаў.

Усім экскурсантам раздалі анкеты зь пералікам памятных мясьцінаў ды просьбаю пазначыць, дзе трэба ўсталяваць помнік. Кіраўніца краязнаўчага клюбу Людміла Беліцкая плянуе неўзабаве пазнаёміць з гэтай статыстыкай гарадзкія ўлады, якія мусілі б паважаць пажаданьні жыхароў гораду. Да таго ж некаторыя дзяржаўныя віцебскія газэты прынцыпова адмовіліся асьвятляць сёньняшнюю акцыю.
XS
SM
MD
LG