У суд паступіў пазоў на Кекелева за абразу гонару і годнасьці былой загадчыцы дзіцячага садка, народнай засядацелькі Буда-Кашалёўскага раённага суду Любові Пахомавай.
У адной з сатырычных публікацыяў “Нашага авангарду”, дзе прозьвішчы й імёны нават не называліся, спадарыня Пахомава пазнала сябе. Цяпер яна патрабуе ад рэдактара Кекелева ня толькі прабачэньня, але і 500 тысяч рублёў як кампэнсацыю маральных стратаў.
Разьбіральніцтва перанесьлі на пазьнейшы тэрмін, каб высьветліць, ці абгрунтаваная перадача пазову Пахомавай з Буда-Кашалёва ў Жлобінскі суд.