Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АРШАНСКІЯ МІЛІЦЫЯНТЫ ЛІКВІДАВАЛІ ХАРЧОВЫ РЫНАК


Браніслава Станкевіч, Ворша

Ужо колькі гадоў запар кожнае раніцы тут зьбіраліся вясковыя гандляры малаком ды іхныя сталыя гарадзкія пакупнікі. Гандаль зазвычай адбываўся на невялікай пляцоўцы каля пераходнага мосту, каб бабулькам-гандляркам не цягаць далёка свае слоікі ды сумкі. Аднак міліцыянты загадалі перабірацца на іншае, адмыслова вызначанае для гандлю месца за добрую сотню мэтраў ад самога вакзалу. І пакупнікі, і гандляры сьпярша запратэставалі, але ўрэшце падпарадкаваліся.

Сёньня гандляроў на саматужным малочным рынку значна паменшала: самыя адчайныя бабулькі наважыліся гандляваць проста на пераходным мосьце, а найбольш законапаслухмяныя павезьлі здаваць малако ў дзяржаўны прыёмны пункт, каб атрымаць за яго грошы з малаказаводу хіба праз 2–3 месяцы.

Шмат страцілі 1 пакупнікі-гараджане: толькі тут трохлітровы слоік сапраўднага вясковага малака каштаваў усяго 1 тысячу беларускіх рублёў.
XS
SM
MD
LG