На пытаньні журналістаў, адкуль на стратным прадпрыемстве раптам узяліся грошы, якіх не знаходзілася ўжо два месяцы, дырэктар ААТ “Ворша” сьпярша адказваць катэгарычна адмаўляўся. Але потым усё ж паведаміў, што яму ўдалося ўзяць крэдыт у банку.
Дарэчы, усяго сем аршанскіх прадпрыемстваў ня выплацілі сваім працаўнікам лютаўскія заробкі. Але там пакуль не страйкуюць.