А ўвечары, а 17-й гадзіне, віншаваць землякоў са сьвятам выходзілі сябры Аб’яднанай Грамадзянскай партыі. Яны прайшлі па цэнтральнай віцебскай вуліцы, вуліцы Леніна, раздаючы землякам агітацыйныя ўлёткі ды падарункі – штучныя белыя ды чырвоныя кветкі.
Супрацоўнікі міліцыі апазыцыянэраў не чапалі.