Упершыню пасьля прэзыдэнцкіх выбараў Віцебск наведаў колішні кандыдат на гэтую пасаду Сямён Домаш.
Сустрэча адбылася ў офісе Фонду імя Льва Сапегі, і прысутнічалі на ёй дзевяць прадстаўнікоў з розных рэгіёнаў Віцебшчыны – тыя, хто напярэдадні выбараў узначальваў рэгіянальныя штабы Сямёна Домаша.
Падчас гэтае сустрэчы былы кандыдат у прэзыдэнты выказаў жаданьне не разьвітвацца са сваёй “камандай” і надалей, але якую канкрэтную форму набудзе далейшае супрацоўніцтва, спадар Домаш не паведаміў пакуль што ні сваім аднадумцам ды прыхільнікам, ні журналістам.