Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ВІЦЕБСКУ НА ПЛЯЦЫ ВОЛІ ПРАЙШОЎ НЕСАНКЦЫЯНАВАНЫ ПІКЕТ


Браніслава Станкевіч, Віцебск

Згадваліся і абяцаныя Лукашэнкам заробкі ў сто даляраў, і штодзённы рост цэнаў, і іншыя прыкметы сёньняшняга масавага зьбядненьня. Таму віцябляне вельмі актыўна рэагавалі на зьяўленьне пікету ў самым цэнтры горада, пагаджаючыся з пазыцыяй пікетоўцаў.

Удзельнікі пікету – Уладзіслаў Токараў, Сяргей Шапіра, Валер Паўлоўскі, Валер Высоцкі ды Аляксей Краўчанка прастаялі на Пляцы Волі ўсяго паўгадзіны. А палове на пятую да іх пад’ехала міліцэйская машына, і капітан міліцыі з Кастрычніцкага райаддзелу распачаў перамовы зь пікетоўцамі. Толькі чамусьці найперш ён вырашыў пазбавіцца ад прысутнасьці прадстаўніка незалежнай прэсы – рэдактара недзяржаўнай газэты "Віцебская трыбуна" Сержука Сэрабара, які рабіў фотаздымкі пікету. Прымусовага выдаленьня не адбылося: на супрацоўніка міліцыі паўзьдзейнічала рэдакцыйнае пасьведчаньне. А вось усіх пяцёх пікетоўцаў, якія не пагадзіліся добраахвотна разысьціся, літаральным чынам "загрузілі" ў машыну, дзе на той момант, апроч іх, знаходзіліся яшчэ чацьвера спадарожных пасажыраў – міліцыянтаў.

У пастарунку на затрыманых сяброў БНФ "Адраджэньне" склалі пратаколы за арганізыцыю ды правядзенньне несанкцыянаванай акцыі. Для некаторых удзельнікаў сёньняшняга пікету гэта ўжо ня першае падобнае затрыманьне.
XS
SM
MD
LG