Адміністрацыя патрабуе прызнаць незаконным магчымы пяціхвілінны папераджальны страйк 1 лютага, згаданы ў рэзалюцыі шматлюднага мітынгу 11 студзеня ў Салігорску, а таксама пакараць лідэраў прафсаюзных арганізацыяў Леаніда Зайцава і Міколу Новіка.
Леанід Зайцаў, Мікола Новік ды іхныя прадстаўнікі абвінавацілі адміністрацыю ў парушэньні калектыўных пагадненьняў, якія прадугледжваюць пералічэньне прафсаюзных складак праз заводзкую бугальтэрыю.
Заўтра суд завершыць разгляд гэтай справы.