Сьпярша міліцыянты адмовіліся затрымаць апазыцыянэра без належных падставаў, але бабуля проста з пастарунку скіравалася ў гарвыканкам ды настояла, каб адтуль патэлефанавалі ў абласное ўпраўленьне міліцыі ды загадалі супрацоўнікам Чыгуначнага раённага аддзелу ўнутраных справаў забраць Плешчанку.
Пэнсіянэрка прасачыла за выкананьнем загаду ды задаволілася. А міліцыянты адпусьцілі спадара Плешчанку роўна праз 3 хвіліны.