На месца падзеяў прыехала апэратыўная група супрацоўнiкаў Мiнiстэрства надзвычайных сытуацыяў i кiраўнiкi Камянецкага РАУС. Падазроную капэрту засьвяцілі — у ёй была дробна парэзаная папера.
Некалькi дзён таму падобны выпадак быў каля галоўнага паштамту Берасьця. Мiнакi зьвярнулi ўвагу на раскiданае вакол будынку белае рэчыва, падобнае на парашок. Пазьней высьветлiлася, што гэта былi шматкі пэрфастужкі, якую выкарыстоўваюць у друкарскай справе.
Супрацоўнiкi Берасьцейскай управы Мiнicтэрства надзвычайных сытуацыяў лiчаць, што колькасьць зваротаў наконт падазроных паштовых адпраўленьняў будзе большаць.