Аднак пасьля прыезду старшыні Беларускай арганізацыі працоўных жанчын Марыі Аліевай галадоўшчыцы зьмянілі рашэньне. Старшыня Бабруйскага аддзяленьня Беларускага Гельсынскага камітэту Яўген Чапурышкін таксама прапанаваў спыніць галадоўку ў сувязі з пагаршэньнем стану здароўя ейных удзельніц.
Пасьля чаго рабочая акцыянэрнага таварыства "Фандок" Галіна Гусева, бугальтарка Бабруйскага філіялу Менскага трактарнага заводу Любоў Санковіч, камэндантка інтэрнату гэтага прадпрыемства Ева Ўсьцімчук і жонка аднаго зь ягоных працаўнікоў Яніна Аўсянік напісалі ліст у Бабруйскі гарвыканкам. У ім яны паведамілі, што прыпыняюць галадоўку да часу праверкі фактаў, якія выкладзеныя у іхных скаргах.
Адразу пасьля накіраваньня ліста ў гарвыканкам жанчыны трапілі ў шпіталь. Як стала вядома, камісія дзяржаўнага кантролю Магілёўскай вобласьці мае намер правесьці праверку пасьля выхаду з адпачынку намесьніка яго старшыні.