Міліцыянты даставілі хлапцоў у пастарунак. Затрыманымі асабіста займаліся начальнік міліцыі спадар Яцкавец і ўпаўнаважаны КГБ Сяргей Кірыенка. У хлопцаў адабралі налепкі, асабістыя рэчы, у тым ліку і газавыя балёнчыкі для самаабароны.
Ноч юнакоў трымалі ў пастарунку. На Зьмітра Карпенку склалі пратакол пра распаўсюд друкаванай прадукцыі без выходных зьвестак.
Учора бліжэй да поўдня юнакоў адпусьцілі, штопраўда, газавых балёнчыкаў міліцыянты ім не вярнулі. З гэтай нагоды Зьміцер Карпенка падаў заяву раённаму пракурору Марынічу. Пракурор адрэагаваў на гэта надзвычай халодна і нават папярэдзіў, што адказу ад яго на заяву чакаць ня трэба.