На першай паласе "Народнай волі" быў зьмешчаны артыкул "Хочам ведаць!", а таксама фотаздымкі зьніклых беларускіх палітыкаў і тэлеапэратара Зьмітра Завадзкага.
Але ж "Народная воля" — афіцыйна зарэгістраванае выданьне, таму суд пакараў спадара Румянцава "за распаўсюджваньне звестак, якія ганьбяць прэзыдэнта".