Гэтая заява намесьнiка старшынi суполкi Барыса Хамайды прагучала на агульнагарадзкiм сходзе сяброў партыі. Паводле Барыса Хамайды, байкот прэзыдэнцкiх выбараў засьведчыць пасьлядоўнасьць у непрызнаньнi цяперашняе нелегiтымнае ўлады, адсутнасьць умоў дзеля правядзеньня вольных выбараў, а таксама кансалiдуе сьвядомую меншасьць.
Колькi вiцебскiх сяброў партыi падзялiлi гэтае меркаваньне. Астатнiя ж на чале са старшынём суполкi Ўладзiмерам Плешчанкам плянуюць удзельнiчаць у выбарчай кампанii, агiтуючы за Зянона Пазьняка у якасьцi кандыдата ў Прэзыдэнты.