Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У МАГІЛЁВЕ СУД НЕ ПРЫНЯЎ ПАЗОЎ РАБОТНІКА ДА АДМІНІСТРАЦЫІ АЎТАЗАВОДУ


Аляксандар Скрдзюкоў, Магілёўская вобласьць


Яны абвінавачвалі яе ў парушэньні экалягічнага заканадаўства і дамагаліся скасаваньня дысцыплінарнага пакараньня, накладзенага на спадара Раманенку. Пасьля шматгадзіннага разгляду справы суд пакінуў рашэньне адміністрацыі бязь зьменаў.

Ініцыятары пазову заявілі, што адміністрацыя аўтазаводу парушыла экалягічнае заканадаўства падчас выкіду шкодных рэчываў у мясцовае вадасховішча і раку Дняпро. Як стала вядома, незадоўга да гэтага ў сыстэму ачысткі была дадазеная труба, і настолькі няўдала, што прынесла вялікую шкоду навакольнаму асяродзьдзю. Менавіта з-за гэтага майстар Уладзімер Раманенка і атрымаў вымову.

Аднак работнікі заводу, зь якімі мне давялося паразмаўляць, адзначылі прынцыповасьць ягонай пазыцыі і яшчэ некалькіх працаўнікоў, якія ўвесь час патрабавалі ад кіраўніцтва датрыманьня нормаў экалягічнага заканадаўства і раілі зьвярнуцца да лічбаў. Паводоле дадзеных Магілёўскага экалягічнага таварыства, летась 110 магілёўскіх прадпрыемстваў дапусьцілі выкід больш за 160 тысяч тон шкодных рэчываў. Чацьвертая частка іх прыпадае на прадпрыемствы вобласьці, у тым ліку і на аўтазавод, на яікм у 25 разоў павялічаныя межы максымальна дапушчальных канцэнтрацыяў шкодных рэчываў.

Прадстаўнікі прадпрыемства пагаджаюцца, што абласному цэнтру не стае ачышчальных збудаваньняў і прыродаахоўчых тэхналёгіяў, але спасылаюцца на недахоп грошай. Магчыма, гэтыя аргумэнты і адыгралі ролю ў рашэньні суда, паводле якога пазоў падстаўніка заводу да адміністрацыі не прымаецца. Разам з тым, і адказьнікі у судзе не адмаўляюць масавы характар забруджваньняў.
XS
SM
MD
LG