Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ДЗЕНЬ КАНСТЫТУЦЫІ Ў ВІЦЕБСКУ


Алег Жукоўскі, Віцебск


А 17-й гадзіне разгарнула свае плякаты “Дзе Анатоль Красоўскі?”, “Дзе Віктар Ганчар?”, “Дзе Юры Захаранка?” ініцыятыўная група моладзі з арганізацыяў, якія аб’ядналіся на адзінай плятформе зьмены цяперашняга кіраўніка. У яе ўваходзяць прадстаўнікі Маладога Фронту й Грамады, АГП і камуністаў-калякінцаў, камсамолу і нават Маладой усесаюзнай гвардыі бальшавікоў, якая таксама выступае за адстаўку Лукашэнкі як “дробнага стаўленіка кампрадорскай буржуазіі”. Сярод мінакоў, якіх у гэтым месцы багата, распаўсюджваліся ўлёткі з пратэстам супраць зьнікненьня ў рэспубліцы вядомых людзей.

А праз поўгадзіны на гэтым жа месцы наладзілі з дапамогай іншых партыяў і арганізацыяў свой пікет на 40 удзельнікаў чальцы БСДП (Народная Грамада), падчас якога віншаваньні атрымалі больш за тысячу чалавек. У прыгожа аздобленых віншаваньнях з Днём Канстытуцыі сказана, што яна “зрабіла назаўсёды непарушнай незалежнасьць нашае краіны, вызначыла нашыя правы і свабоды, дала нам надзею на вольнае заможнае жыцьцё”.

Адметнасьцю сёньняшніх акцыяў стала адсутнасьць міліцыянтаў, якія зараз цалкам занятыя на ахове выбарчых участкаў.
XS
SM
MD
LG