Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“ПРАВАЛЫ” Ў БАРАНАВІЦКАЙ “ПАМЯЦІ”


Алесь Горбач, Бранавічы


Кніга “Памяць. Баранавіцкі раён” прайшла даволі цяжкі шлях – праца над яе стварэньнем пачалася яшчэ ў 1991 годзе. Выдавецтва “Беларуская энцыкляпэдыя” некалькі гадоў пратрымала рукапіс, загубіла многія матэрыялы, аднак справа да дуруку не дайшла. Улады заключылі дамову з выдавецкім цэнтрам “Белта”, дзе і выйшла выданьне. Акрамя фінансавых ды іншых цяжкасьцяў, на лёс кнігі паўплывалі і ідэалягічныя акалічнасьці. Пасьля таго, як да ўлады прыйшоў Лукашэнка, і пачалася наноў пераацэнка гістарычных падзеяў, гатовае да друку выданьне давялося некалькі разоў перапісваць. Многія матэрыялы так і не ўвайшлі ў кнігу.

Паводле аднаго з асноўных аўтараў баранавіцкай “Памяці”, мясцовага краязнаўцы Міхася Берната, зьмест выданьня адпавядае праўдзе на 50 адсоткаў. Асабліва гэта датычыцца пэрыяду апошняй вайны – героямі, паводле спадара Берната, падаюцца толькі тыя, хто прыйшоў з усходу. Мясцовыя ж героі, тыя, хто ахвяраваў здароўем і жыцьцём дзеля Бацькаўшчыны, людзі, якія займаліся адукацыяй, лячылі цывільнае насельніцтва, – па-ранейшаму адносяцца да калябарантаў. Так, праца Дзяніса Лісейчыка пра баранавіцкую мэдычную вучэльню, што дзейнічала ва ўмовах нямецкай акупацыі, не ўвайшла ў кнігу, хоць яна яскрава даводзіла, што мэдычныя кадры рыхтаваліся не для акупантаў, а для тых, што засталіся кінутыя бальшавікамі. Тое ж самае адбылося і з артыкуламі пра школьніцтва ў гады вайны.

Пасьлеваенны пэрыяд, паволе словаў Міхася Берната, гэтак сама не адлюстраваны належным чынам, асабліва што да жахаў калектывізацыі. Нават некаторыя вострыя экалягічныя праблемы не знайшлі свайго месца ў кнізе. У выніку баранавіцкая “Памяць” атрымалася зь вялікімі праваламі.
XS
SM
MD
LG