Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ГАЗЭТУ “ДЕНЬ” ВЫКІДАЮЦЬ НА ДВОР


Сяргей Астраўцоў, Горадня

Сёньня я быў у журналістаў “Дня”. Кампутары стаяць у пакоі, які арандуе Таварыства беларускай мовы. Мікола Маркевіч патлумачыў, што з Таварыствам у газэты ёсьць дамова аб супрацоўніцтве. Што датычыць “Бацькаўшчыны”, дык ёй належыць суседні пакой.

(Маркевіч: ) “Тут напісана, што касуецца дамова “Бацькаўшчыны” з ЖРЭУ Ленінскага раёну з прычыны таго, што нібыта грамадзкае аб’яднаньне заключыла дамову аб субарэндзе з газэтай “День”. Гэта хлусьня. У іх ня толькі няма доказаў, што ёсьць гэтая дамова, такой дамовы папросту няма. Мы ў субарэнду памяшканьне нікому не давалі”.

Але ў паперы з жыльлёва-эксплюатацыйнай службы Ленінскага раёну Горадні гаворыцца, што яна касуе ў аднабаковым парадку дамову аб арэндзе з аб’яднаньнем “Бацькаўшчына”. Празь месяц яно павінна вызваліць памяшканьне. Інакш, маўляў, гэта будзе зроблена праз гаспадарчы суд. Самі камунальнікі, аднак, не былі ініцыятарамі гэтай акцыі.

(Маркевіч: ) “Яны прыходзілі, паказвалі прадпісаньне пракуратуры, дзе было сказана, што неабходна праверыць: ці знаходзіцца на плошчах аб’яднаньня “Бацькаўшчына” рэдакцыя газэты “День”. У выніку трох ці чатырох прыходаў сюды яны высьветлілі, што рэдакцыя газэты “День” тут не знаходзіцца. І тым ня менш, пасьля ўсіх гэтых праверак яны вынесьлі такі “вэрдыкт”.

Да ўсяго яшчэ галоўнага рэдактара выклікалі ў падатковую інспэкцыю, а пракуратура пачала праверку паводле адной публікацыі газэты “День”, у якой гаворыцца аб магчымай карупцыі ў судах і пракуратуры.
XS
SM
MD
LG