Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НА ДЗЯРЖАЎНЫХ ЦЭНТРАЛІЗАВАНЫХ ІСПЫТАХ ДЫСКРЫМІНУЮЦЬ БЕЛАРУСКАМОЎНЫХ

Валянціна Аксак, Менск

Гэтым, заяўляюць тэбээмаўцы, Міністэрства адукацыі парушыла цэлы шэраг артыкулаў дзейнага заканадаўства, якое гарантуе школьнікам роўныя лінгвістычныя магчымасьці ў сфэры адукацыі, — у прыватнасьці, артыкул 6 Закону аб мовах і артыкул 50 Канстытуцыі.

Яшчэ да пачатку цэнтралізаванага дзяржаўнага тэставаньня ТБМ накіравала міністру адукацыі свой пратэст у сувязі з тым, што тэставыя заданьні складзеныя толькі па-расейску. У атрыманым адказе за подпісам дырэктара Рэспубліканскага інстытуту кантролю ведаў Міхаіла Фяськова, чыноўнікі заяўляюць, што тэставаньне добраахвотнае, а таму, маўляў, калі не разумеееце па-расейску, можаце не праходзіць тэсты. Цяпер тэбээмаўцы патрабуюць ад міністра службовага разьбіральніцтва сытуацыі.

Нагадаем, што па-беларуску цяпер у краіне працуе чвэрць школаў. Гэта пераважна вясковыя школы, выпускнікам якіх Аляксандар Лукашэнка абяцаў стварыць ільготныя ўмовы пры паступленьні ў вышэйшыя навучальныя ўстановы.
XS
SM
MD
LG