5 красавіка на вакзале Аксану затрымалі міліцыянты пад час раздачы ўлётак.
Улёткі былі зробленыя на ўзор міліцэйскіх абвесткаў пра вышук небясьпечных злачынцаў.
Нагадаем, у кастрычніку 2002 году Аксана Новікава распаўсюджвала аналягічныя ўлёткі на Кастрычніцкім пляцы. Тады яе затрымалі і ўзбудзілі крымінальную справу за паклёп на прэзыдэнта.
Суд пакараў яе пазбаўленьнем волі на два гады з адтэрміноўкай пакараньня. Сёлета 20 лютага да маладой маці ўжылі амністыю.
Афіцыйнае абвінавачваньне Аксане Новікавай пакуль не прад’яўлена. Вядзецца сьледзтва.