Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ГАДАВІНУ ПРЫНЯЦЬЦЯ ЎСЕАГУЛЬНАЙ ДЭКЛЯРАЦЫІ ПРАВОЎ ЧАЛАВЕКА Ў ВІЦЕБСКУ АДЗНАЧЫЛІ ПІКЕТАМ


Браніслава Станкевіч, Віцебск

Гэткую форму правядзеньня акцыі прапанавала віцебская гарадзкая арганізацыя АГП, і да гэтае ініцыятывы далучыліся прадстаўнікі Партыі БНФ, сацыял-дэмакраты з "Народнай Грамады", і проста падыходзяць грамадзяне, якім цікава, што здарылася з гэтымі людзьмі, што за дзень сёньня адзначаецца. Увогуле зараз у ланцугу стаяць каля трох дзясяткаў віцеблянаў. Вельмі шмат мінакоў зьвяртае ўвагу на гэтую незвычайную акцыю, бо ўжо сьцямнела, і сьвечкі ў руках удзельнікаў прыцягваюць увагу здалёк. Яшчэ ўдзельнікі акцыі раздаюць улёткі, падрыхтаваныя прадстаўнікамі розных палітычных партыяў. Вельмі шмат мінакоў распытваюць пра лёсы зьніклых – Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Юрыя Захаранкі, Зьмітра Завадзкага.

На ўдзельнікаў сёньняшняй акцыі ўжо зьвярнулі ўвагу прадстаўніікі аховы парадку. Віцебскія міліцыянты ўжо падышлі да прадстаўнікоў сацыял-дэмакратаў з "Народнае Грамады" і запыталіся, што тут адбываецца. Пакуль абыходзіцца без затрыманьняў.
XS
SM
MD
LG