Як паведаміла дырэктарка габрэйскай школы Людміла Чартова, заняткі праходзяць у будынку вячэрняй школы па нядзелях, калі ён пустуе. 24 кастрычніка дырэктарка школы атрымала ліст з камісіі Гарвыканкаму па ўпарадкаваньні выкарыстаньня аб’ектаў дзяржаўнай уласнасьці.
У ім было сказана, што навучэнцы нядзельнай школы павінны тэрмінова вызваліць памяшканьне, бо старшыня Мінгарвыканкама Міхаіл Паўлаў забараніў арэнду памяшканняў у школах сталіцы.
Дырэктарка габрэйскай школы лічыць непрымальнай прапанову чыноўнікаў Мінгарвыканкама аб арэндзе падвальнага памяшканьня.
"Няправільна заводзіць у сутарэньні дзяцей, калі іх неабходна наадварот выцягваць адтуль", — сказала Людміла Чартова.
Паводле яе словаў, дзеці і іхныя бацькі просяць пакінуць іх у спакоі і даць магчымасць габрэйскай школе працягваць заняткі ў арэндаваным памяшканьні.