Суд пацьвердзіў віну мэханізатара, але замяніў яму пакараньне на больш лёгкае — два гады выпраўленчай працы з утрыманьнем чвэрці заробку.
“Добра, што не пасадзяць у турму, але ён зусім не вінаваты, і мы працягнем за гэта змагацца”, — пракамэнтавала прысуд адвакатка Вера Страмкоўская. Яна заўважыла, што перагляд справы адбыўся дакладна ў дні, калі праводзіліся чарговыя “Дажынкі” зь віншаваньнем новых пераможцаў жніва. “Улады сьпяшаліся супакоіць мэханізатараў, якія спачуваюць Пільневічу і падтрымліваюць яго”, — лічыць Вера Страмкоўская.
Сам Пётар Пільневіч віну сваёй ніколі не прызнаваў і працягвае настойваць на тым, што гэта раённае і абласное начальства з кар’ерных меркаваньняў падрабіла справаздачу аб выніках жніва-2002.