Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЛІЦЭІСТАМ НЯМА МЕСЦА Ў БІБЛІЯТЭЦЫ


Любоў Лунёва, Менск

Бібліятэка ў Доме літаратара, дзе ліцэісты займаліся на літаратурных курсах, зачыненая. Дзеці ня маюць магчымасьці займацца там у чытальнай залі.

Гаворыць навучэнка трэцяга курсу Марыя Шырштаршвілі:

(Марыя: ) “Вельмі шкада, што ў нас цяпер няма літаратурных курсаў. Да нас прыходзілі вядомыя пісьменьнікі і паэты. Яны размаўлялі з намі, і нам было вельмі цікава. Шкада, што ў нас няма цяпер магчымасьці карыстацца бібліятэкай. Можна было там рыхтавацца. Цяпер няма падручнікаў беларускамоўных. Я бяру іх у сваіх сябровах на расейскай мове. Цяжка нам цяпер”.

Старшыня Саюзу пісьменьнікаў Алесь Пашкевіч гэтую сытуацыю камэнтаваць адмовіўся.

У кіраўніцтве справаў адміністрацыі Лукашэнкі паведамілі, што бібліятэку ніхто не зачыняў. Намесьніца начальніка аддзелу Алена Малая гэта так пракамэнтавала:

(Малая: ) “Бібліятэка не зачыненая, яна можа працаваць. Наколькі я ведаю, у іхным штаце няма бібліятэкара. Мы нават наадварот — за тое, каб бібліятэка працавала. Хто павесіў аб’яву пра тое, што бібліятэка зачыненая з тэхнічных прычынаў, я ня ведаю. Мы такой аб’явы не рабілі. Мы перадалі Пашкевічу просьбу арганізаваць працу бібліятэкі, як гэта й вызначана дамовай”.

Алена Малая спаслалася на тое, што падчас праверкі не заўважылі пісьменьнікаў на літаратурных курсах, а толькі дзяцей, якія там займаліся. Паводле яе, гэта й выклікала папярэджаньне аб тым, каб бібліятэку выкарыстоўвалі ў іншых мэтах.
XS
SM
MD
LG