Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МІНІСТЭРСТВА ІНФАРМАЦЫІ ВЫНЕСЛА ПАПЯРЭДЖАНЬНЕ “НАРОДНАЙ ВОЛІ” ЗА ПУБЛІКАЦЫЮ ПРА МІХАІЛА ЛЯВОНАВА


Алег Грузьдзіловіч, Менск

Цяпер у выпадку новага папярэджаньня газэту могуць закрыць. Аднак ня выключана, што рашэньне Міністэрства інфармацыі, пад якім падпісаўся міністар Міхаіл Падгайны, будзе аспрэчана праз суд.

М.Лявонаў у судзе публічна абвінаваціў кіраўніка групы сьледчых пракуратуры Беларусі Івана Бранчаля і ягоных падначаленых у фабрыкацыі справы супроць яго. Працэс над Лявонавым адкрыты, і акрамя “Народнай волі” шмат якія недзяржаўныя мэдыі працытавалі былога дырэктара Менскага трактарнага заводу. Між тым, пракуратура ўчыніла праверку менавіта адносна публікацыі ў “Народнай волі”, а Міністэрства інфармацыі неўзабаве давяло гэтую праверку да папярэджаньня газэце.
XS
SM
MD
LG