Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПАЛАТА ПРАДСТАЎНІКОЎ ПРЫНЯЛА ЗАКОН, ЯКІ ДАЗВАЛЯЕ ЛІКВІДАВАЦЬ ПАРТЫІ ЗА АДНАРАЗОВАЕ ПАРУШЭНЬНЕ ЗАКОНУ


Юры Дракахруст, Прага

Законапраект базуецца на прэзыдэнцкім дэкрэце, ён быў прапанаваны Міністэрствам юстыцыі. Дэпутаты двойчы на мінулых сэсіях разглядалі гэты законапраект, але прыняты ён быў толькі цяпер.

Падчас спрэчак дэпутат Іван Пашкевіч назваў прапанаваныя дадаткі канфрантацыйнымі й шкоднымі. Дэпутат Кучынскі адзначыў, што закон выгадны чыноўнікам, якія хочуць, не выходзячы з кабінэту, забараняць дзейнасьць людзей, якія ім не падабаюцца.
XS
SM
MD
LG