Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПЕРШАМАЙСКІ СУД МЕНСКУ ПАСТАНАВІЎ АДПРАВІЦЬ РУСЛАНА ЗГОЛІЧА НА ПРЫМУСОВАЕ ЛЯЧЭНЬНЕ Ў НАВІНКІ


Алег Грузьдзіловіч, Менск

Рэжысэр фільма “Госьці” Руслан Зголіч вядомы сваімі незвычайнымі ўчынкамі, якія шмат кім успрымаліся як сьведчаньне ягонай хваробы. Разам з тым, рэжысэр мае рэпутацыю палітычнага апанэнта цяперашніх беларусіх уладаў. Ён публічна пратэставаў супраць кіраўніцтва “Беларусьфільму” і Міністэрства культуры, якія, на ягоную думку, праводзяць палітыку зьнішчэньня нацыянальнага беларускага кіно.

Неаднаразова на абарону Руслана Зголіча паўставалі беларускія праваабаронцы, а Расейскі ПЭН-Цэнтар назваў ягоны перасьлед “аднаўленьнем савецкай практыкі зьмяшчэньня апанэнтаў у псыхушкі”.
XS
SM
MD
LG