Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ГРАМАДЗКІЯ АРГАНІЗАЦЫІ МАГІЛЁЎШЧЫНЫ АДЗНАЧЫЛІ СУСЬВЕТНЫ ДЗЕНЬ ПРАВОЎ ЧАЛАВЕКА


Аляксандар Сердзюкоў, Магілёў

У гэтым нумары “Дэ-факта” жыхары гораду маглі прачытаць пра зьніклых палітыкаў і пазнаёміцца з праграмнымі матэрыяламі Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Зьместам і выдаўцамі газэты таксама зацікавіліся міліцыянты. Яны на нейкі час затрымалі двух распаўсюднікаў і папрасілі адказаць на шэраг пытаньняў, пасьля чаго перапісалі іх прозьвішчы і вызвалілі.

Тым часам цэнтральная бібліятэка Бабруйска і бабруйскія школы запрасілі да сябе старшыню бабруйскага аддзяленьня Беларускага Гельсынскага камітэту Яўгена Чапурышкіна і некалькі яго аднадумцаў. Яны распавялі вучням і наведнікам бібліятэкі пра Ўсеагульную Дэклярацыю правоў чалавека і мэханізмы абароны гэтых правоў. Як адзначыў спадар Чапурышкін, іх уважліва слухалі і задалі шмат пытаньняў на правабарончыя тэмы.
XS
SM
MD
LG