Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“РЭПАРТЭРЫ БЯЗЬ МЕЖАЎ” ЗАКЛІКАЮЦЬ НЯМЕЧЧЫНУ НЕ ВЫДАВАЦЬ НАТАЛЬЛЮ СУДЛЯНКОВУ БЕЛАРУСКІМ УЛАДАМ


Валер Каліноўскі, Менск

Генэральны сакратар арганізацыі Робэр Мэнар накіраваў зварот да пракурора гораду Бамбэргу, у якім зазначае:

“Пагадзіўшыся зь беларускім запытам аб экстрадыцыі, вы возьмеце на сябе ўсю адказнасьць за магчымае пазьнейшае жорсткае абыходжаньне з Судлянковай у Беларусі. Мы заклікаем вас адхіліць запыт і неадкладна вызваліць яе”.

“Рэпартэры бязь межаў” называюць Натальлю Судлянкову апанэнтам прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі, “рэжым якога пастаянна парушае ўсе міжнародныя стандарты правоў чалавека, свабоды слова, і які нядаўна засудзіў трох незалежных журналістаў да абмежаваньня свабоды”.

Былы прэзыдэнт кампаніі “Фіко” Натальля Судлянкова была затрыманая нямецкай паліцыяй паводле беларускага запыту ў Інтэрпол пры перасячэньні чэска-нямецкай мяжы. У Чэхіі Натальля Судлянкова атрымала палітычны прытулак. Сёлета ў студзені чэскае МУС адмовілася выдаць Судлянкову беларускім уладам, адзначыўшы, што беларускія абвінавачаньні супраць яе сфальшаваныя.
XS
SM
MD
LG