Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЭКАНАМIЧНАЯ I САЦЫЯЛЬНАЯ РАДА ААН УХВАЛIЛА ПРАТАКОЛ ПРА НЕВЫКАРЫСТАНЬНЕ КАТАВАНЬНЯЎ


Вячаслаў Ракiцкi, Прага

Прадстаўнiкi 10 краiнаў устрымалiся. Злучаныя Штаты прапанавалi распачаць 10-гадовы працэс абмеркаваньня дакумэнту, аднак гэтая iдэя не атрымала падтрымкi.

Прадстаўнiк Злучаных Штатаў Джон Дэвiсан сказаў дэлегатам, што ЗША асуджаюць катаваньне, такая практыка забароненая дзяржаўным i фэдэральнымi законамi, а ягоная краiна зьяўляецца буйнейшым фундатарам ААНаўскага дабраахвотнага фонду для ахвяраў катаваньняў. Аднак Дэвiсан патлумачыў, што пратакол прышчамляе правы амэрыканскiх штатаў, паколькi прадугледжвае магчымасьць наведаньня iнспэктарамi турмаў бяз згоды на тое губэрнатараў. А гэта ламае фэдэральную сыстэму кiраваньня, усталяваную ў ЗША. Ён адзначыў, што тэкст пратаколу ў асобных месцах пярэчыць амэрыканскай канстытуцыi, асаблiва датычна пытаньняў вышуку i захопу. Злучаныя Штаты пярэчылi ўхваленьню пратаколу яшчэ i з той прычыны, што, паводле яго, iнспэктары ААН могуць наведваць месцы зьняволеньня баявiкоў Талiбану i “Аль-Кайды”.

Пагадненьне будзе дзейнiчаць толькi ў дачыненьнi да тых краiнаў, якiя ратыфiкуюць яго. Ухвалены ўчора дакумэнт ёсьць дадаткам да Дамовы супраць катаваньняў, прынятай 15 гадоў таму i ратыфiкаванай 130 краiнамi, улучна са Злучанымi Штатамi. Новыя захады былi ўхваленыя спачатку Камiсiяй ў правох чалавека ў Жэнэве на пачатку гэтага году. Але экспэрт праваабарончай мiжнароднай арганiзацыi “Human Rights Watch” Роры Манговэн сказаў для Радыё Свабода, што цяперашнiя мiжнародныя мэханiзмы супраць катаваньняў ёсьць адказам на ўжо зробленае. На ягоную думку, сыстэма ААН павiнна прадугледжваць i прэвэнтыўныя захады. А менавiта, прызначыць адмысловых дакладчыкаў, якiя дасьледавалi б абвiнавачаньнi ў катаваньнях, вялi дыялёгi з урадамi, каб запабегчы катаваньням. Што тычыцца пазыцыi ЗША, то Манговэн зазначыў, што пратакол гарантуе кансультацыi з урадамi перад тым, як iнспэктары наведаюць вязьнiцы.

Пратакол атрымаў падтрымку бальшынi эўрапейскiх краiнаў, а таксама шэрагу лацiнаамэрыканскiх i афрыканскiх краiнаў. Супраць яго ўчора галасавалi Аўстралiя, Кiтай, Куба, Эгiпэт, Японiя, Лiбiя, Нiгерыя, Судан. Куба, Іран, Лiбiя i Кiтай найбольш часта абвiнавачваюцца ў выкарыстаньнi катаваньняў. Праваабарончая арганiзацыя “Amnesty International” цьвердзiць, што катаваньнi летась ужываліся ў 111 краiнах сьвету.

Беларусь ня ўдзельнiчала ва ўчорашнiм галасаваньнi, бо зараз не зьяўляецца сябрам Эканамiчнай i Сацыяльнай Рады ААН, сяброўства ў якой ажыцьцяўляецца на ратацыйнай падставе i ў адпаведнасьцi з кворумам для кожнага кантынэнту.

Ухвалены ўчора пратакол мае быць разгледжаны на Генэральнай асаблеi ААН, дзе патрабуецца ягонае зацьверджаньне бальшынёй са 189 дзяржаў.
XS
SM
MD
LG