Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У МЕНСКУ МІЛІЦЫЯ РАЗАГНАЛА ЭКАЛЯГІЧНУЮ ВЕЧАРЫНУ


Любоў Лунёва, Менск

Міліцыянты паведамілі, што ў будынку нібыта закладзеная бомба і загадалі ўсім выйсьці з памяшканьня. Празь нейкі час арганізатары канцэрту папрасілі міліцыянтаў назваць сапраўдную прычыну забароны канцэрту. У адказ пачаліся затрыманьні. Некалькіх чалавек кінулі ў міліцэйскія “варанкі”, астатніх амонаўцы жывым ланцугом пагналі ў бок вакзалу. Там затрымалі яшчэ колькі чалавек.

Позна ўначы міліцыянты выпусьцілі затрыманых студэнтаў з пастарунку — так і не патлумачыўшы прычыны сваіх дзеяньняў.
XS
SM
MD
LG