Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АКТЫВІСТ СВАБОДНАГА ПРАФСАЮЗУ ВЫЙГРАЎ ПРАЦЭС СУПРАЦЬ АДМІНІСТРАЦЫІ ПРАДПРЫЕМСТВА


Аляксандар Сердзюкоў, Магілёў

Нагадаю, што лідэра Свабоднага прафсаюзу трэста звольнілі сёлета 8 лютага пасьля вынясеньня яму чатырох спагнаньняў. У будаўніка, які за 25 гадоў працы ня меў ніводнага пакараньня , за некалькі месяцаў у працоўнай кніжцы зьявілася некалькі заўвагаў і вымоваў. Паводле загаду дырэктара трэсту апошнюю вымову яму вынесьлі нібыта за адсутнасць на працы ў суботу, у так званы бацькоўскі дзень. Паводле заканадаўства спадар Паўлоўскі як бацька пяцёх дзяцей мае права адзін раз на тыдзень не зьяўляцца на працы, і ён неаднойчы карыстаўся гэтым правам.

Гэтым разам адказчык, начальнік будаўнічага упраўленьня спадар Субач абвінаваціў яго ў тым , што ён не ўзгадніў зь ім дату бацькоўскага дня.

Сьведка прараб Грамыка на судзе пацьвердзіў, што муляр Паўлоўскі накіраваў яму заяву з просьбай вызваліць яго ад працы менавіта ў гэты дзень, і ён даў сваю згоду. Выслухаўшы спадара Грамыку і іншых сьведкаў, судзьдзя вынесла вырак на карысьць ініцыятара пазову. Задаволілі ўсе ягоныя патрабваньні за выняткам памеру матэрыяльнай кампэнсацыі маральнай шкоды, які зьменшылі ў тры разы. У хуткім часе спадар Паўлоўскі вернецца на працу і адновіць сваю прафсаюзную дзейнасьць.
XS
SM
MD
LG