Судзьдзя Віктар Дземчанка на гэты момант разглядае тры справы. Самае сур'ёзнае абвінавачаньне — супраць старшыні гарадзкой арганізацыі Маладога Фронту Вадзіма Саранчукова: непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі, а таксама паўторны ўдзел у несанкцыяванай акцыі на працягу году. Летась за ўдзел у сьвяткаваньні Дня Волі Вадзіма аштрафавалі на 150 мінімальных заробкаў.
Прадпрымальніка Міколу Ліманоўскага абвінавачваюць у арганізацыі несанкцыяванага мітынгу. Ён сказаў некалькі словаў да прысутных пасьля ўскладаньня кветак да мэмарыяльнай шыльды паўстанцам Тадэвуша Касьцюшкі. Студэнта Максіма Лебедзева абвінавачваюць у дробным хуліганстве і ўдзеле ў несанкцыянаваным мітынгу.
Прысуды ўсім тром абвесьцяць у сераду раніцай.