Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"ШЧАЎЛІК" ЗЬНІК БЯЗЬ ВЕСТАК


Валер Каліноўскі, Менск

"Быў выпадак, калі яны няправільна сябе паводзілі. Памятаеце вы гэтых Шчаўлікаў ды іншых? Дзе яны цяпер?" — сказаў Лукашэнка пра свой уплыў на крымінальны сьвет.

Адказваючы на пытаньне Радыё Свабода пра лёс "Шчаўліка", Міхаіл Мядзьведзеў сёньня назваў ягонае сапраўднае прозьвішча — Уладзімер Клешч, і паведаміў, што ён зьнік бязь вестак:

(Мядзьведзеў: ) "Магчыма, вэрсіі ёсьць, што ён стаўся ахвярай крымінальных разборак, магчымыя і іншыя вэрсіі. Пакуль што лёс яго ня выяўлены. Але я думаю, што нас усіх павінен турбаваць лёс, у першую чаргу, не крымінальных "аўтарытэтаў", а нармальных людзей, якія з пэўных прычынаў губляюцца бязь вестак ", — сказаў кіраўнік камітэту па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю МУС палкоўнік Мядзьведзеў.

Паводле сьведчаньняў былых сьледчых пракуратуры Случака й Петрушкевіча, "Шчаўліка" ды іншых крымінальных "аўтарытэтаў" зьнішчыў гэтак званы "эскадрон сьмерці", які потым перайшоў да палітычных забойстваў Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара й Анатоля Красоўскага.

XS
SM
MD
LG