Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У МЕНСКУ ЗЬБІТЫ ЛЕАНІД МІНДЛІН - АДЗІН З АЎТАРАЎ НАШУМЕЛАГА ФІЛЬМУ “ЗВЫЧАЙНЫ ПРЭЗЫДЭНТ”


Гутарыў Віталь Тарас

(Міндлін: ) “7-га тут працавала тэлегрупа праграмы каналу НТВ “Совершенно секретно”. Іх таксама цікавіла тэма выбараў, але яны прыйшлі да думкі, што праграма не адбудзецца. Не было падзеі, таму яны вырашылі зьмяніць тэму. Але, як кажуць, чуткі пайшлі, паколькі я працаваў з гэтай групай некаторы час, то, магчыма, нехта вырашыў, што я маю да гэтага дачыненьне і здымаецца праграма, якая будзе расказываць нешта невядомае пра гэтыя выбары.

Пасьля таго, як адбыліся гэтыя званкі, увечары нейкія людзі, а гэта адбылося імгненна, ззаду, схапілі мяне за рукі – двое, а трэці ўдарыў нейкай палкай. Гэта быў адзіны ўдар, але гэтага было дастаткова: адразу перахапіла дыханьне. Дайшоў дадому, а гэта было пасьля 10-й вечара, дайшоў дадому, болю не адчуваў, але ў сярэдзіне начы боль як трэба мяні падхапіў. Пасьля мяне адвезьлі ў шпіталь, і мэдыкі паставілі дыягназ “пералом 3-х рабрынаў”.

(Карэспандэнт: ) “Леанід, ці зьвярталіся Вы ў міліцыю?”

(Міндлін: ) “Не зьвяртаўся, бо, па-першае, адразу хацеў патрапіць у шпіталь. І яшчэ я памятаю, што адбылося калісьці зь Юрам Хашчавацкім, калі ён быў зьбіты. Сьледзтва йшло доўга, але, як кажуць, гэта справы без выніку”.

(Карэспандэнт: ) “Тут можна ўзгадаць і Андрэя Саньнікава, калі яго зьбілі…”

(Міндлін: ) “Так, таму гэта проста марная трата часу. Я вырашыў так: дыягназ ёсьць, можа, я і зьвярнуся ў міліцыю”.
XS
SM
MD
LG