Зь неафіцыйных крыніцаў стала вядома, што менская міліцыя атрымала загад затрымліваць такіх людзей і везьці ў пастарункі. У міліцыі на затрыманых не складаюць пратаколаў. Высьвятляюць прозьвішчы і месца жыхарства, пасьля ўсіх адпускаюць.
Сёньня пад такія "аблавы" на праспэкце Францішка Скарыны і на Кастрычніцкай плошчы трапілі некалькі сяброў моладзевага руху "Зубр".
Напэўна, міліцыя ў абласных гарадах таксама атрымала адпаведныя загады. Сьведчаньнем таму ёсьць сёньняшнія затрыманьні "зуброў" у Горадні, Магілёве і ў Берасьці.