Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЕНСКІ СУД СУПРАЦЬ СВАБОДЫ ТЫБЕТУ


Любоў Лунёва, Менск


Васіль Жакаў, студэнт П курса Тэхналягічнага ўнівэрсытэту, 12 ліпеня, пад час візыту ў Менск лідэра Кітая Цзянь Цзэміня, браў удзел у пікеце на Кастрычніцкім пляцы. Удзельнікі пікету трымалі плякаты з партрэтам Далай Ламы і лёзунгам "Свабоду Тыбету!".

Празь некалькі хвілінаў міліцыянты затрымалі сямёх удзельнікаў пікету і адвезьлі ў Цэнтральны аддзел міліцыі. Васіль Жакаў распавёў Радыё Свабода, як гэта адбывалася:

"Спачатку прыйшлі людзі ў міліцэйскай форме, некалькі чалавек — у вайсковай, а больш за ўсё было ў цывільнай вопратцы. Яны зрывалі з нас павязкі, рвалі аркушы, на якіх было напісана: "Свабоду Тыбету!". Потым прыехаў міліцэйскі "варанок" і нас туды проста пакідалі. Камандзір АМАПу загадаў: "Тварам уніз! Галаву не падымаць!". Яны ўвесь час нецэнзурна лаяліся",— паведаміў Васіль Жакаў у судовай залі Цэнтральнага суду.

Судзьдзя Натальля Вайцяховіч улічыла, што Васіля раней не прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасьці й вынесла яму мінімальную меру пакараньня — папярэджаньне.




XS
SM
MD
LG