Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗА БЕЛАРУСКІЯ ВЕДАМАСЬЦІ ШТРАФУЮЦЬ


Алесь Мікалайчанка, Слуцак


Адміністрацыйная камісія пакарала Валянціну Івуць штрафам на 5 мінімальных заробкаў, гэта каля 28 даляраў ЗША. Для спадарыні Івуць гэта надзвычай вялікія грошы, бо ейная пэнсія на інваліднасьць не нашмат большая за штраф.

На думку прысутных на паседжаньні юрыста рэгіянальнага аддзяленьня Беларускага Гельсынскага камітэту Аляксандра Волкава і сябра БГК Аляксандра Катлярова, Валянціну Івуць пакаралі беспадстаўна. Згаданыя бюлетэні ды ўлёткі яна толькі захоўвала ў сваёй кватэры, а не распаўсюджвала. Хаця мела права й распаўсюджваць інфармацыю.

Адметна, што сёньня старшыня камісіі Мікалай Шапалаў і юрыст гарвыканкаму Міхаіл Васілевіч забаранілі праваабаронцам БГК прадстаўляць інтарэсы Валянціны Івуць. Хаця яны мелі на гэты конт належна аформленыя дакумэнты.

Спадарыня Івуць мае намер абскардзіць рашэньне адміністрацыйнае камісіі ў Слуцкім гарадзкім судзе.
XS
SM
MD
LG