Летась Сьвятлану Нех некалькі разоў затрымлівала міліцыя. За акцыю"Моладзь за перамены" яе аштрафавалі на 150 мінімальных заробкаў.
10 лютага Сьвятлана наладзіла пікет быццам бы ў падтрымку Лукашэнкі. Моладзь прапаноўвала паставіць помнік А.Лукашэнку ў Сьвіслачы, побач з помнікам Сталіну. Пасьля гэтага яе выклікаў дырэктар Цэнтру пазашкольнай працы Аляксандар Бернатовіч і ўльтыматыўна прапанаваў напісаць заяву пра звальненьне. Пры гэтым ён патлумачыў, што кіраўніцтва раённага аддзелу адукацыі патрабавала, каб ён звольніў яе згодна артыкулу — за прагулы ў студзені. Хаця прагулаў, кажа Сьвятлана Нех, не было.
Сьвятлана Нех працавала з псыхічна хворымі дзецьмі ў Цэнтры навучаньня й рэабілітацыі. У сфэры адукацыі працы па прафэсіі яна знайсьці ня зможа, кажа актывістка Маладой Грамады.