Мы віншуем сям’ю Кудзінавых з узьяднаньнем.
Гэты пазытыўны крок з боку беларускіх уладаў зьяўляецца прыкладам дзеяньняў, якія неабходныя для ўзнаўленьня павагі да правоў чалавека і ўсталяваньня пэрыяду замірэньня ў час перад прэзыдэнцкімі выбарамі, да чаго заклікае АБСЭ.
Мы спадзяемся, што за гэтым станоўчым крокам ураду Беларусі адбудуцца наступныя крокі ў кірунку да крытэрыяў АБСЭ: будуць спыненыя ўсе палітычна матываваныя судовыя працэсы, вызваленыя ўсе палітычныя вязьні і прадастаўленая поўная інфармацыя пра месцазнаходжаньні людзей, якія зьніклі.