Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Article 2001-10-05



Не! Ня будзе разьвітаньня!
Годзе плакацца ўжо! Годзе!
У зіхоткіх промнях раньня
мы адновім моц стагодзьдзяў.
Не задушаць нас, ня зьнішчаць,
і скарыцца не прымусяць,
мы ўваскрэсьнем з папялішчаў
дзеля шчасьця Беларусі!
Мы запалім свае сэрцы
зыркім полымем імпэту,
наша песьня адзавецца
рэхам матчыных заветаў!
Хай гарыць сьвяты вагеньчык
у зьнясіленым народзе!
Годзе апускаць нам плечы!
Годзе прыніжацца! Годзе!

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG