Барвы восеньскіх красак
афарбавалі лісьце дрэў,
замест зазвычаеных казак
толькі самоты сьпеў.
Шоргат барвянай лістоты,
узорных думак рой –
надзвычай сугучныя ноты
мэлёдыі лясной.
Хаджу-браджу па лесе,
яго не пазнаю,
у фарбах нудных пьесу
піша восень пра зямлю.
Сябе надзеяй цешу,
што так не назаўжды,
што знойдзем долі лепшай –
ня пройдуць і гады!