Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Article 2001-09-09



Свабоду люблю я, люблю
яе панавітасьць і сьветласьць,
абсяг неабсяжны яе
і ў лёгкіх маіх паветра.

І птушку ў палёце люблю
і рыбу, што ад вады хмялее.
забавы жывога ўсяго,
сьпеў лесу, што сьмеліць надзею.

Каханага набліжэньне люблю,
ягонае богаснае дыханьне,
ягонае гулкае сэрца, яго
люблю ўсяго да астаньня.

У турме маёй
я ня бачу дня,
ня дыхаю, не адчуваю.
Нямыя сьцены,
каханага болей няма,
гарластая цішыня,
халоднае ўзложжа.
Ды свабоду думаць,
так, думаць свабоду
забараніць аніхто ня зможа.

Нават закрачаная,
нават замучаная
перад абліччам катаў сваіх
мацнейшая я за іх.
Праўду маю пракрычыць
думка мая нямая.
Вольная я сканаю.

(Пераклад Рыгора Барадуліна)
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG