Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Article 2001-08-26



Штосьці мацнейшае, чымся зброя, штораз
набліжаецца, каб патрабаваць
мейсца сваё між нас.
Мы шлях яму расчышчаем зь вітальнымі песьнямі.
Яно за нас змагаецца... па часе перамагаючы,
праўды плашчом ахінутае...
Яно безаблічнае, як колер некранутага сьнегу.
Дыханьне ягонае – віхор, які перакульвае троны,
абяцаньне ягонае – наша прычына
глядзець ім у твар, думаючы, што яны высокія...
што стаяць там, спаміж намі й нашай перамогай,
вырачанай быць пахаванай перагортлівымі лістамі
незапісанай гісторыі.
Мы разьлічваем на ягоныя абяцаньні зьмесьці
павучыньне, марныя намаганьні зацыраваць
разбуральную філязофію паўсюль пахаваную апроч нас.

Гэта безаблічнае, што набліжаецца, завецца Свабодай...
Яна тут як перамога ў апошняй бітве
заключнага фільма, у якім мы ... акторы – пераможцы!

(Пераклад Рыгора Барадуліна)
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG