Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Article 2001-07-06



Як па белым – трава,
Як па чорным – няволя,
Галосіць удава
Савою ў чыстым полі.

Як па чорным – сьнягі
Пярыну сьцелюць душам,
Дзе волаты ляглі,
Там і сірот задушаць.

А пушчы хараство
Сьпяліць птушыны вырай,
Лятучае яство
Успомніць сны пра крылы.

Успомніць даўніх дзён
Свабоды таямніцу:
Хто ў вышыні – анёл,
Той на зямлі – крыніца.

А прашчур скажа нам:
"Не буді яко черві…"
І херувім, як храм,
Асьвеціць шлях вячэрні.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG