У далечы стагодзьдзяў на Зямлі
Дзяржавы, гарады зьнікалі,
І небыцьцём сьляды іх зарасталі,
Нібы ніколі там і не былі.
Відаць, усё пад зоркамі часова,
І мае свой пазначаны прабег –
Магутныя імпэрыі, маны цяжкое слова -
Зьнікае ўсё, нібы пад сонцам сьнег.
І прарастаюць парасткі другія,
І да сьвятла ўзьнімаюцца і волі,
І не стрымаць пабегі маладыя,
Што камень і асфальт сабою пракалолі.