Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Article 2001-06-21



Далакопы ў гэты дзень
Мове-Матухне жывой
дол капалі,
дол глыбокі,
дол халодны.
Запраданцы ў гэты дзень
Мове-Матухне жывой
будавалі хату,
цёмную,
бяз вокнаў,
без дзьвярэй.
Чатырнаццатага траўня
здраднікі праводзілі ў апошнюю дарогу
Мову-Матухну,
цешыліся ў думках на праводзінах:
зь мейсца вечнага спачыну
не было вяртаньня і ня будзе.
Здрайцам чатырнаццатага траўня
смутку не навеялі хаўтуры.
На памінках прамаўлялі,
што чатыры дошкі адпусьцілі
і зямлі магільнай сажань,
што ў хвіліны разьвітаньня
не скацілася ні ў кога
дробная сьлязінка.

Душагуб, які задумаў гэтыя паховіны,
спаў пасьля паміну
дужа мала ўночы,
бо яму прысьніўся страшны сон.
На магіле Мовы-Матухны
расступіўся лес хваёвы,
расхінулася зямля,
раскалолася труна.
Мова-Матухна з сырой зямліцы ўстала,
падыйшла да злыдня анямелага,
глянула вачыма яснымі,
вымавіла свой кароткі вырак:
"Хто капае яму на мяне,
той у гэту ж яму сам уваліцца!" –
і ад вылюдка зьбялелага пайшла
не адна, а зь людам паспалітым,
што з пагардай адвярнуўся ад яго.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG