Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Article 2001-06-19



Залатая мая, дарагая!
Тут зіма, як была і да нас,
Тчэ кудзелю сьнягоў і ня дбае,
Каб наладзіць наш хісткі альянс.

Ты далёка, а я – яшчэ далей –
На радзіме сваёй эмігрант.
Беларусы амэрык, аўстралій,
Вы бліжэй, чым амапавец-брат.

Тут у нас не жывуць, а ваююць –
Ўсе паўсталі насупраць усіх,
Не страляюць, а больш мітынгуюць
І цікуюць ударыць пад дых.

Час няпэўнасьці. Час вераломны,
Калі страх пасяліўся ў дамах,
Скарб дабротаў душы, найкаштоўны,
Увасобіў нам у камянях.

У вас рынак, дастатак, свабода –
Толькі рукі ў штанах не трымай.
У нас гандаль: ад мовы народа
Да кашулі апошняй прадай.

Калі гэтак працягнецца далей,
То, магчыма, наступнай зімой
Я, бязмоўны,
Зусім пралетарый,
Не змагу й ліставацца з табой…

Залатая мая, дарагая!
Выбачай, што пісаў не пра нас, –
Мяне гэта зямля не пускае,
Каб наладзіць наш хісткі альянс.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG