Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Article 2001-06-18



Не сьпяшацца
бо ўсё прадугледзела Памяць
Не вагацца
на шалях уласных віроў
бо так лёгка
сьлязу пераважвае камень
і няхутка
сьвятлом напаўняецца збан

За маўчаньнем
дакладнымі ведамі стратаў
у злучэньні
няроўных часоў
Нараджаецца зорная назва
з рыфмаванай выявы майстроў

Будзе споведзь
раскруціцца срэбнае кола
як ганчарны агмень
і адбудзецца
новая вобразнасьць формы
падарунак за сьмерць
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG