Бела-беднай як трываць галубцы?
Як трымаць надзею?
Паласа пунцовая на грудцы
Крывянее.
Аж дасюль страляюць і страляюць
Галубоў,
Што лётаць сьмеласьць маюць.
Гэты добры край зялёнабровы,
Што ўмывацца звык,
Крынічнаю вадой,
Замятае завірухай папяловай,
Чорнаю бядой.
І галубка ў душнаце "черёмух"
Б’ецца нема
Над аглухлым краем.
Край ня чуе,
Што ў яго галубку
Ўсё страляюць.
Бо раздольле зграям.